Гэта першае выданне з серыі «Беларускія ЕўраРазмоўнікі».

Склалі яго Алесь Гізун і Павел Рааго. Структура размоўніка такая, што спачатку падаюцца беларускія словы і выразы, затым яны ж па-славацку і ў практычнай транскрыпцыі, якая прыблізна перадае славацкае вымаўленне. Друкуецца таксама і даведачная інфармацыя пра краіну. З-за абмежаванай колькасці старонак у выданні змешчана шмат спасылак на славацкія сайты, на якіх можна знайсці падрабязную практычную інфармацыю.

Выданне выпушчана ў межах праграмы Slovak Aid («Славацкая дапамога»).

Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў паведаміў, што гэту будзе не адзінкавае выданне.

Цяпер рыхтуецца беларуска-польскі размоўнік.

Новая серыя ўзнікла з  «Беларускіх ЕўраГраматык».

Беларуска-славацкіразмоўнік-даведнік / А. М. Гізун, П. А. Рааго; прадм. М. Сэрватка. — Мінск: Радыёла-плюс, 2011. — 216 с. — (Беларускія ЕўраРазмоўнікі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?