Грамадства33

Вышэйшы гаспадарчы суд перагледзеў сваё ранейшае рашэнне. «Аўтарадыё» застаецца закрытым

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 29 сакавіка пакінуў у сіле рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання «Аўтарадыё». Такім чынам, суддзя Дзмітрый Аляксандраў не задаволіў іск радыёстанцыі да камісіі і адмяніў ранейшае рашэнне ВГС.

Галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан заявіў, што абскардзіць гэтае рашэнне ў касацыйнай інстанцыі.

Нагадаем, 28 сакавіка ВГС не задаволіў яшчэ адзін іск ЗАТ «Аўтарадыё» — да Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем адмяніць вынесенае FM-станцыі папярэджанне.

Як раней паведамлялася, касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда 17 сакавіка адмяніла рашэнне ВГС па ісках «Аўтарадыё» да Міністэрства інфармацыі і Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання радыёстанцыі і накіравала справу на паўторны разгляд.

9 сакавіка ВГС прызнаў несапраўдным папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае ЗАТ «Аўтарадыё», а таксама рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання радыёстанцыі.

Папярэджанне было вынесена Мінінфармам 10 студзеня і стала адной з падстаў для спынення вяшчання радыёстанцыі 12 студзеня на падставе рашэння камісіі. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай папярэджання і спынення вяшчання «Аўтарадыё» стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая «ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава ў рэкламным роліку аб тым, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

Каментары3

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →