У памяшканьні Плянэтарыя ў менскім парку імя Горкага прайшло адкрыцьцё дабрачыннай выставы.

Менскія мастакі, ініцыятыўная група «Праект+», пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў, Беларускага саюзу дызайнераў і Менгарвыканкаму вырашылі падтрымаць 11-гадовага хлопчыка Лёшу Маісеева, які мае тэрміновую патрэбу ў апэрацыі па трансплянтацыі нырак, як вынік хваробы спадчыннага нэфрыту.

Усяго ў Беларусі каля 20 дзяцей, якія чакаюць падобнай апэрацыі. Прычым кожная апэрацыя абыходзіцца прыкладна ў 100 тысячаў даляраў.

Ініцыятыўная група вырашыла дапамагчы такім дзецям, сабраўшы грошы. Разьліковы рахунак на збор грошай Лёшу Маісееву прадставіла ААТ «Дзяцінства дзецям».

Выстава ў Плянэтарыі будзе праходзіць з 8 па 16 сьнежня. Завяршыцца выстава аўкцыёнам, атрыманыя грошы зь якога пойдуць на апэрацыю хлопчыку.

На адкрыцьці Лёша Маісееў шмат усьміхаўся і даваў інтэрвію. Ён дзячыў усім, хто аказвае яму любую дапамогу. Хлопчык спадзяецца, штоагульнымі намаганьнямі атрымаецца выратаваць яму жыцьцё.

?

Разьліковыя рахункі на ахвяраваньні Лёшу Маісееву:

У беларускіх рублях:

№ 3134901300016

ЦБУ №4 ОАО "ПАРЫТЭТБАНК" г. Менск

МФО 153001782

УНН 100233809

?

У далярах ЗША:

№ 3134901305011/840

ЦБУ №4 ОАО "ПАРЫТЭТБАНК" г. Менск

МФО 153001782

УНН 100233809

?

У эўра:

№ 3134901305024/978

ЦБУ №4 ОАО "ПАРЫТЭТБАНК" г. Менск

МФО 153001782

УНН 100233809

?

У расейскіх рублях:

№ 3134901308018/643

ЦБУ №4 ОАО "ПАРЫТЭТБАНК" г. Менск

МФО 153001782

УНН 100233809

Фотаздымкі Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?