Пра галадоўку Мікіта Ліхавід паведаміў сваёй маці Алене Ліхавід падчас спаткання, якое адбылося раніцай 31 сакавіка ў менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.

«Сказаў, што пачынае галадоўку супраць прысуду, які лічыць незаконным і настойвае на яго адмене. Патрабуе, каб сведка, які даваў супраць яго паказанні, назваў тых, хто прымушаў яго ілжэсведчыць. Яшчэ сказаў, што на судзе адчуваў сябе больш свабодным, чым суддзя, пракурор і пацярпелыя. Падрабязнасці паведамлю пазней», — распавяла «Свабодзе» Алена Ліхавід.

29 сакавіка суддзя Партызанскага раённага суда Наталля Пыкіна прызнала 20-гадовага актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня і асудзіла на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваякі Мікіты Ліхавіда адразу заявілі, што разам з адвакатам ён будзе абскарджваць прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?