Гэта быў першакрасавіцкі жарт: праграміст з Мінска надрэсіраваў птушак на пісанне «ШОС»
Міхаіл Дзятлік спалучыў свае тэхнічныя веды з арніталагічным хобі.
Карэспандэнт «Нашай Нівы» сустрэўся з незвычайным чалавекам. Па прафесіі праграміст, ён са школы захапляецца арніталогіяй, сябра грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Наш суразмоўца — Міхаіл Дзятлік, які пражывае з бацькамі ў адным з спальных раёнаў Мінска — Шабанах.
Наша Ніва: Раскажы, калі ласка, пра свой праект.
Міхаіл Дзятлік: Ідэя прыйшла, калі я праглядаў сайт pashtouka.org. Мне прыйшла ў галаву думка, а чаму б не аўтаматызаваць працэс з дапамогай птушак?
Я вырашыў спалучыць свае палітычныя перакананні і сваё птушынае хобі.Усталяваў непатрэбны кампутар каля вакна, падключыў яго да інтэрнэта, залагініўся на Твітэры, клавіятуру вынес за вакно і прымацаваў кавалкі сала да клавішаў. Сініцы і вераб’і любяць частавацца салам, калі спрабуюць пакаштаваць кожны кавалак па чарзе, націскаюць дзюбамі гузікі клавіятуры, атрымліваецца друкаваны тэкст, які потым аўтаматычна дасылаецца на сайт.
НН: Чаму ты выбраў менавіта Твітэр для рэалізацыі ідэі?
МД: Некалькі прычынаў. Апошні год
НН: Калі рэч пайшла пра даўжыню каментараў, то якім чынам птушкі могуць пісаць нешта асэнсаванае?
МД:
Цяпер даволі папулярным каментарам на беларускіх сайтах з’яўляецца «ШОС»,такім чынам я дапамог птушкам, абмежаваўшы набор клавіш, і яны цяпер могуць толькі пісаць каментар «ШОС» альбо іншыя варыянты як «ОШС», ці «СОШ», якія ў прынцыпе маюць такі ж самы сэнс.
НН: З якімі цяжкасцямі ты сутыкнуўся падчас рэалізацыі праекта?
МД: Ніякіх цяжкасцяў не было, хіба што толькі як замацоўваць сала, бо яно ніякім клеем не бярэцца. Таксама прышлося эксперыментаваць з вагой кавалкаў сала, каб сілы сініцы было дастаткова для націскання клавішы дзюбай.
НН: На колькі хапае «расходнікаў»?
МД: Зімой, асабліва ў маразы, раз на дзень трэба было мяняць сала, бо прадзёўбывалі да пластыку. Цяпер, увесну, могуць і за тыдзень не дакрануцца.
НН: Якія планы на будучыню?
МД: Гэтай зімой я, скажам так, выпрабаваў ідэю, у наступным годзе планую наладзіць сумесна з кампаніяй «Будзьма» выпуск гатовых набораў
Магчыма, будуць нейкія варыянты для прыхільнікаў лацінкі.Кнопкі ў раскладцы лацінкі супадаюць «Ш» — «Š», «O» — «O», «C» — «S», таму падобна на тое, што камплект будзе адрознівацца толькі кампакт-дыскам з драйверамі клавіятуры.
НН: Дзякуем за інтэрв’ю.
МД: Дзякую «Нашай Ніве» і, карыстаючыся магчымасцю, хачу анансаваць працяг праекта. У маіх наступных планах — усталяваць
* * *
Гэты матэрыял з'явіўся на сайце НН 1 красавіка. Мы рады, калі Вы ўсміхнуліся. :-)
Каментары