Такую заяву зрабіў начальнік управы інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА аб пэрспэктывах гэтай ініцыятывы.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсьліў, што Беларусь пазытыўна адрэагавала на ідэі «Ўсходняга партнэрства». «Мяркую, што яна магла б стаць эфэктыўным інструмэнтам дзяржаў-удзельніц, краін СНД і ЭЗ», — адзначыў Савіных.
Далей ён канстатаваў, што «пасьля больш чым двух гадоў гутарак мы не бачым калі-небудзь адчувальнага прагрэсу». «Вымушаны канстатаваць, што ідэя праграмы выпустошваецца і губляе сваю прывабнасьць На палітычным узроўні мы працягваем спробы накіраваць агульныя намаганьні ў рэчышча канструктыўнага узаемадзеяньня… Мы спадзяемся, што ў арганізатараў хопіць палітычнай волі давесьці справу да лягічнага завяршэньня на аснове прадэкляраваных прынцыпаў. У адваротным выпадку нашы сумесныя намаганьні апынуцца выдаткаваныя марна.», — заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі.
svaboda.org
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ