Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 красавіка ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаецца дождж, днём ападкі пераважна па ўсходняй палове краіны
. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8, днём плюс 6–12°С, па паўднёвым захадзе да плюс 15°С.

У Мінску 2 красавіка пахмурна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–6°С, днём плюс 9–11°С.

У наступныя двое сутак, 3 і 4 красавіка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с, днём 4 красавіка па Віцебскай вобласці месцамі парывы да 15–17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 6°С, днём ад плюс 11°С па паўночным усходзе да плюс 18°С па паўднёвым захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?