Рэгіянальныя газэты «Копейка» і «Интекс-пресс плюс» атрымалі папярэджаньні.

Прэтэнзіі Мінінфармацыі да «Копейки» выклікала тое, што заснавальнік — прыватнае інфармацыйна-рэклямнае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтар Рунь» — не паведаміў пра зьмену моваў газэт з рускай і беларускай на рускую, а таксама пра зьмену кантактнага тэлефона.

На гэтай падставе Мінінфармацыі папярэдзіла аб недапушчальнасьці парушэньня закону «Аб СМІ».

«Ня першы раз Мінінфарм выносіць папярэджаньні за выкарыстаньне моваў выданьня. Нам падаецца даволі дзіўным такое жорсткае рэгуляваньне ў пытаньні выкарыстаньня дзьвюх дзяржаўных моваў. Незразумела, каму якія страты мы такім чынам нанесьлі, у чым „злачынства“? „Капейка“ — рэклямнае выданьне, і на якой мове даваць інфармацыю, вырашае, канечне, рэклямадаўца», — пракамэнтавалі сытуацыю службе маніторынгу «БАЖ» у рэдакцыі выданьня.

Яшчэ адно папярэджаньне за парушэньне гэтага ж артыкулу атрымаў заснавальнік газэт «Интекс-пресс плюс». Мінінфармацыі ў лісьце заўважае, што ён не паведаміў пра зьмену адрасу рэдакцыі «Интекс-пресс плюс», моваў з рускай і беларускай на рускую, а таксама пра зьмену кантактнага тэлефона. Заснавальніку — ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» — прадпісана зьліквідаваць парушэньні ў 10-дзённы тэрмін і паведаміць пра гэта Міністэрству інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?