Супрацоўнікі праваахоўных органаў 1 красавіка спынілі спробы актывістаўЗатрымана прыблізна дзесяць чалавек.нацыянал-бальшавіцкага руху правесці ў Мінску флешмоб супраць закрыцця Рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС.
Удзельнікі флешмоба збіраліся перадаць у ДВП адпаведны зварот. Пры гэтым яны неслі з сабой маленькую кардонную труну — яна заклікана была сімвалізаваць, што можа здарыцца са зняволенымі, пазбаўленымі медыцынскай дапамогі. На падыходзе да будынка ДВП удзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, якія не назвалі сябе. Яны таксама спрабавалі перашкодзіць працы фотакарэспандэнта БелаПАН Вольгі Кляшчук, матывуючы гэта тым, што будынак ДВП з’яўляецца рэжымным аб’ектам.
У выніку затрымана прыблізна дзесяць чалавек — іх пасадзілі ў аўтобус і павезлі ў невядомым напрамку.
Як паведаміў БелаПАН напярэдадні акцыі адзін з яе арганізатараў Дзмітрый Сіняк, 1 красавіка 2011 года спыняе дзейнасць Рэспубліканская агульнасаматычная бальніца ДВП. «Новая бальніца, якую паводле ўказа кіраўніка дзяржавы планавалі пабудаваць да закрыцця старой, дагэтуль не пабудавана і, мяркуючы па тэмпах будаўнічых работ, наўрад ці зможа прыняць сёлета першых пацыентаў», — сказаў ён.
Паводле слоў Сіняка, прынятыя меры па скарачэнні колькасці асоб, якія паступаюць на лячэнне ў бальніцу, разам з мерамі па скарачэнні шэрагу аддзяленняў і медыцынскага персаналу ўжо прывялі да павелічэння смяротнасці ў шэрагу ўстаноў папраўчай сістэмы.
«Пры поўным закрыцці бальніцы спецыялісты прагназуюць павелічэнне смяротнасці па ўсёй
«Сітуацыя, звязаная са спыненнем дзейнасці агульнасаматычнай бальніцы, закранае інтарэсы сотняў тысяч грамадзян нашай краіны. Топчуцца правы і свабоды асоб, якія зняволены або знаходзяцца пад следствам, у прыватнасці — гарантаванае Канстытуцыяй права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя», — падкрэсліў Сіняк.
У звароце, які