31 сакавіка ў Бруселі вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан вітала рашэнне шэрагу краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, далучыцца да рашэння Савета ЕС аб пашырэнні спісу беларускіх чыноўнікаў, да якіх прымяняюцца абмежавальныя меры. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

«Еўрасаюз прымае да ведама гэта абавязацельства і вітае яго», — сказала Эштан.

Да рашэння Савета ЕС далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Македонія, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

Савет міністраў замежных спраў краін ЕС зацвердзіў спіс са 157 беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі, на пасяджэнні ў Бруселі 31 студзеня. 21 сакавіка члены савета дапоўнілі спіс прозвішчамі яшчэ 19 беларускіх службовых асоб. Уезд ім у ЕС забаронены, а іх актывы на тэрыторыі саюза павінны быць замарожаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?