Япіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай япархіі Веніямін падчас размовы з Віцебскай каардынатаркай аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Таццянай Севярынец паабяцаў, што будзе дабівацца сустрэчы яе сына, сустаршыні БХД Паўла Севярынца са святаром.Магчыма, што нават непасрэдна праз старшыню КДБ Вадзіма Зайцава.
Апроч гэтага, уладыка паабяцаў ініцыяваць падпісанне дамовы паміж Праваслаўнай Царквой і КДБ, каб можна было дазволіць спавядаць людзей у СІЗА КДБ, як гэта робіцца ў турме на вуліцы Валадарскага.
Сустрэча з япіскапам Веніямінам адбылася ў
«Я дагэтуль вельмі ўражаная гэтай сустрэчай і размовай з уладыкам Веніямінам. Я шчыра дзякую яму, а таксама айцу Мікалаю з епархіі, які асабіста займаўся арганізацыяй сустрэчы», — адзначыла Таццяна Севярынец.
0
0
0
0
0
0