Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 1 красавіка сустрэўся з удзельнікамі праектам Comedy Club, якія падарылі кіраўніку дзяржавы ў гонар Дня смеха айпод з запісамі сваіх выступаў.

Сустрэча Мядзведзева з калектывам праекта прайшла ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі. Яна пачалася з абмену жартоўнымі навінамі, якія ў Дзень смеха з’явіліся ў інтэрнэце.

Удзельнікі праекта пацікавіліся ў прэзідэнта, ці разыграў яго хто-небудзь у гэты дзень.

«Не пакуль, спадзяюся, вы гэта зробіце», — адказаў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?