Прадстаўнікі моладзі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі зладзілі 3 красавіка на рынку ў Ждановічах палітычны перформанс. Акцыя складалася з дзвюх частак: спачатку ўдзельнікі акцыі звярнуліся да інтэрнэт-супольнасці падтрымаць блогера Будзіміра і дзейнічаць, выходзіць за межы інтэрнэту і праводзіць розныя мерапрыемствы для людзей, якія «не ў тэме» палітычнай сітуацыі.

У другой частцы акцыі грамадскія актывісты шакавалі сваім перформансам наведвальнікаў «Свету Моды» і рынку «Ждановічы». Адзін з удзельнікаў выступіў у ролі КДБшніка і каля 30 хвілінаў вадзіў за сабой на вяроўцы з мяшком на галаве «кандыдата ў прэзідэнты». Як прайшоў перформанс, а таксама як рэагавалі на гэтае відовішча жыхары сталіцы, глядзіце ў відэарэпартажы:

А як Вы мяркуеце, ці патрэбны цяпер такія палітычныя акцыі і перформансы? І якая форма інфармавання насельніцтва ў дадзены момант неабходная? Выказвайцеся ў каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?