У Мінску падаражалі маршрутныя таксі. Рост цаны склаў 14% — з 2200 да 2500 рублёў.

Пры ўзгадненні новых цэн у Мінгарвыканкаме прыватнікі звярталі ўвагу на тое, што павышэнне цаны — вымушанае, інакш яны не пакрыюць сваіх стратаў. «Адразу шмат прычынаў павышэння — гэта і падаражанне паліва, і рэакцыя на падаражанне квіткоў у грамадскім транспарце, і проста патрэба часу — апошні раз цэны мы паднімалі больш за год таму», — тлумачаць у ПУП «Аўтадарніка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?