Неўзабаве можа быць выдалены дамэн .su, які некалі належаў Савецкаму Саюзу. Пра гэта заявіла амэрыканская арганізацыя, якая рэгулюе выкарыстаньне дамэнных зонаў у сьвеце. Лёс дамэнаў .su будзе вырашаны пры канцы студзеня.

Арганіцазацыя ICANN (Internet Corporation for Assigned Names and Numbers) дзеля аптымізацыі інтэрнэт-прасторы выдаляе дамэны альбо ўжо няісных краінаў, альбо з малой колькасьцю рэгістрацый.

Гэтак пасьля распаду Чэхаславакіі быў выдалены дамэн .cs, пасьля аб’яднаньня Нямеччынаў – усходненямецкі .dd, а зона .zr зьнікла пасьля таго, як афрыканская рэспубліка Заір была пераназваная ў Конга.

На пачатку наступнага году маюць адбыцца далейшыя скароты. Акрамя зоны .su ICANN хоча ліквідаваць брытанскі .gb (на карысьць .uk), югаслаўскі .yu, усходнетыморскі .tp.

Канчатковае рашэньне пра лёс гэтых дамэнаў карпарацыя вынесе 31 студзеня. «Верагоднасьць таго, што .su закрыюць, існуе, бо такі геаграфічны скарот ужо даўно зьнік з клясыфікатару ISO, якім карыстаецца ICANN», – сказаў прэзыдэнт кампаніі-рэгістратара Regtime Сяргей Шарыкаў газэце «Ведомости».

Супраць рашэньня ICANN выступаюць многія гульцы расейскага інтэрнэту. «Рашэньне ICANN нанясе магутны ўдар па бізнэсе кампаній, якія працуюць у Расеі, - расказаў газэце «Коммерсант» кіраўнік аддзелу па сувязях з грамадзкасьцю RU-Center Андрэй Вараб’ёў. – Большасьць зь іх проста ня змогуць зарэгістраваць аналягічнае імя ў зоне .ru – яны ўжо занятыя. Да таго ж, кампаніі страцяць грошы, укладзеныя ў раскрутку старых інтэрнэт-рэсурсаў».

Ужо цяпер маладзёвая арганізацыя «Нашы», зарэгістраваная ў зоне .su, пагражае ICANN судом.

Дамэн .su быў зарэгістраваны для стварэньня прасторы дамэнных імёнаў на тэрыторыі СССР у верасьні 1990 году, на самай мяжы геапалітычных пераменаў. Пасьля распаду СССР рэгістрацыя ў зоне .su была прыпыненая і ўзнавілася ў сьнежні 2002 году. Сёньня зарэгістраваць сайт у зоне .su каштуе 100 даляраў, у беларускай .by – 50 даляраў, тады як атрымаць дамэн у зоне .ru, .com і .net каштуе ўсяго 20 даляраў.

На сёньня ў зоне .su зарэгістравана прыкладна 8 тысячаў імёнаў, рэальна працуе каля 6,5 сайтаў. У сваю чаргу ў дамэне .ru налічваецца больш за 650 тысяч адрасоў.

Цікава, што колькасьць сайтаў «у СССР» супастаўляльная зь беларускай – у зоне .by зарэгістравана каля 7 тысячаў імёнаў.

Каляж Ленты.Ру

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?