7 красавіка Кіргізія адзначае гадавіну красавіцкай рэвалюцыі. Год таму ў выніку крывавых сутыкненняў загінулі 90 чалавек, колькасць параненых склала каля 300 чалавек. Улада перайшла да апазіцыі, а зрынуты прэзідэнт Курманбек Бакіеў з сям’ёй выехаў у Беларусь, дзе знаходзіцца і цяпер.

 У Таласе 6 красавіка 2010 дэманстранты захапілі абласную адміністрацыю.

У Таласе 6 красавіка 2010 дэманстранты захапілі абласную адміністрацыю.

 Год таму ў Кіргізіі змянілася ўлада.

Год таму ў Кіргізіі змянілася ўлада.

 Супраць кіргізскай апазіцыі ўжылі зброю.

Супраць кіргізскай апазіцыі ўжылі зброю.

 Супраць кіргізскай апазіцыі ўжылі зброю.

Супраць кіргізскай апазіцыі ўжылі зброю.

 Апазіцыянеры таксама мелі чым адказаць.

Апазіцыянеры таксама мелі чым адказаць.

 Дэманстранты далі адпор сілавікам.

Дэманстранты далі адпор сілавікам.

 Прэзідэнт пераходнага перыяду Роза Атунбаева.

Прэзідэнт пераходнага перыяду Роза Атунбаева.

 Рэвалюцыя ў Кіргізіі занесла Бакіева ў Беларусь. Прэс-канферэнцыя ў Мінску, 23 красавіка 2010. Фота Юлі Дарашкевіч.

Рэвалюцыя ў Кіргізіі занесла Бакіева ў Беларусь. Прэс-канферэнцыя ў Мінску, 23 красавіка 2010. Фота Юлі Дарашкевіч.

Сёння ў сталіцы Кіргізіі Бішкеку пройдуць урачыстасці, прысвечаныя леташнім падзеям. Нагадаем хроніку падзеяў у Кіргізіі год таму, а таксама пра наступствы красавіцкай рэвалюцыі.

6 красавіка ў горадзе Таласе маніфестанты захапілі абласную адміністрацыю. Пры гэтым яны не здолелі ўтрымаць мясцовы аэрапорт, дзе пазней высадзіліся спецназаўцы, якія вызвалілі захопленага дэманстрантамі кіраўніка вобласці. У ночы пракацілася хваля арыштаў сярод лідараў апазіцыі, але гэта не спыніла незадаволеных уладай. 7 красавіка дэманстранты запаланілі сталіцу краіны Бішкек і шэраг абласных гарадоў поўначы Кіргізіі, дзе прэзідэнт Бакіеў карыстаўся найменшай папулярнасцю. У сталіцы адбыліся крывавыя сутычкі з сілавікамі. Супраць маніфестантаў задзейнічалі снайпераў. Што характэрна, апазіцыянеры таксама мелі зброю і яны яе ўжылі супраць міліцыянтаў і вайскоўцаў. У баях загінулі 90 чалавек, колькасць параненых склала каля 300 чалавек. Прэзідэнт Бакіеў вытрымаў не доўга. Спачатку ён з’ехаў з Бішкека ў паўднёвы Ош, а потым і ўвогуле пакінуў краіну. Неўзабаве разам з сям’ёй ён з’явіўся ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ўзяў сям’ю высокапастаўленага ўцекача пад апеку. Ужо 23 красавіка ён даваў прэс-канферэнцыю ў Мінску, якая прайшла ва ўмовах надзвычайных мераў бяспекі. Бакіеў паскардзіўся тады на Расію, якой, па яго словах, вельмі не спадабалася, што кіраўніцтва Кіргізіі пакінула на тэрыторыі краіны амерыканскую вайсковую базу.

У Кіргізіі прэзідэнтам на пераходны перыяд была абраная Роза Атумбаева. Новая ўлада беспаспяхова патрабавала выдачы Курманбека Бакіева Кіргізіі, якога абвінавацілі ў развязванні бойні ў Бішкеку ў красавіку 2010-га. Бакіеў з сям’ёй застаўся ў Беларусі, дзе пра яго хадзілі самыя розныя чуткі, напрыклад, пра тое, што ён узначаліць адзін беларускіх заводаў. У нядаўнім інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ён падзякаваў Лукашэнку за магчымасць пасяліцца ў Беларусі. Гасціннасць афіцыйнага Мінска выклікала моцнае раздражненне ў Расіі, якое часткова вылілася ў скандальным дакументальным серыяле «Хросны бацька». А калі народныя рэвалюцыі запалалі ў Тунісе, Егіпце ды Лівіі, пра Беларусь загаварылі, як пра верагоднае месца перасялення беглых дыктатараў.

Кіргізія падышла да гадавіны рэвалюцыі не вызначыўшыся канчаткова, чым былі тыя падзеі для краіны. Праваабаронцы кажуць пра слабасць новай улады і нагадваюць пра тысячы ахвяраў леташніх падзей, якія дагэтуль не дабіліся справядлівасці. Ёсць і тыя з экспертаў, што бачаць пазітыў у падзеях красавіка 2010, галоўным вынікам якіх стаў злом аўтарытарнай сістэмы ў Кіргізіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?