«Ніякіх паказанняў я не даваў. Я запытаўся ў следчага, ці падобны я да вярблюда. Ён адказаў, што, натуральна, не. Ну дык калі вы лічыце, што я вярблюд, то даказвайце гэта.
Калі прайшло тры дні, то тры невядомыя асобы сказалі самае галоўнае. „Анатоль Уладзіміравіч, за вамі цягнецца здаравенны-здаравенны шлейф грахоў“. Давялося адзначыць, што грахі катэгорыя маральная, а не юрыдычная. Тым больш Ісуса Хрыста я там не бачыў, каб ён мог вызначаць мае грахі», — Лябедзька кажа, што гэта былі адзінымі стасункамі яго з кадэбістамі.

«Я зноходзіўся ўвесь гэты час у стане закладнікаў. Для чаго? Для бартэра, ці нечага іншага, я не ведаю. Вінаватым я сябе не лічыў і не лічу. Калі справа дойдзе да суда, то я гатовы прадстаўляць доказы сваёй невінаватасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?