7 красавіка 2011 года ў галерэі Акадэміі мастацтваў будуць падведзены вынікі конкурсу на стварэнне праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве.
Конкурс быў аб’яўлены Міністэрствам культуры ў кастрычніку 2010 года. У ліку яго арганізатараў таксама Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў.

Мэта конкурсу — пошук найлепшага варыянту праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку «Марское вока» ў Варшаве. Праект павінен найбольш выразна і дакладна перадаваць вобразы Янкі Купалы і Якуба Коласа на аснове гістарычных звестак пра жыццё і творчасць пісьменнікаў.

Згодна з умовамі конкурсу кампазіцыйнае і пластычнае рашэнне помніка павінна быць выканана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. На конкурс пададзена 20 заявак. У конкурсе прымаюць удзел скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

У склад журы ўвайшлі Міністр культуры Павел Латушка, рэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, народныя мастакі Іван Міско і Васіль Шаранговіч, скульптар Аляксандр Дранец і паэт Уладзімір Карызна і інш.

Пераможца атрымае права на стварэнне помніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?