Беларусь выставіць сваю долю ў беларускім сотавым аператары МТС на міжнародныя таргі, паведаміў віцэ-прэм’ер урада Анатоль Калінін.

«Была прапанова ад расійскай кампаніі (ААТ «МТС») купіць кантрольны пакет, вяліся перамовы, але не дамовіліся па цане. Яны прапанавалі аплаціць толькі частку, а затым ажыццяўляць даплату ў залежнасці ад рэйтынгу дадзенай кампаніі на сусветным рынку. Мы хочам, каб яны адразу аплацілі ўвесь пакет», — падкрэсліў ён.

Цяпер беларускі бок валодае 51% у сотавым аператары, астатнія 49% належаць расійскай МТС. Раней Лукашэнка заяўляў аб гатоўнасці аддаць кантроль над МТС за 1 млрд даляраў.

Калі стала вядома, што беларускі ўрад думае выставіць большасць акцый на міжнародныя таргі, расійская кампанія заявіла, што выставіць сваю долю на продаж паралельна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?