Віцебскі апазыцыянэр паведаміў, што яго адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ён мусіў дабыць 12 сутак арышту. Сам ён мяркуе, што да гэтага прычыніліся ягоная галадоўка і шэраг скаргаў у пракуратуру.
8 красавіка міліцэйскі канвой даставіў актывіста ў ізалятар часовага ўтрыманьня пасьля выпіскі са шпіталя, дзе Каваленка лекаваўся ў кардыялягічным аддзяленьні.
«Літаральна на ганку ў кагосьці зь міліцыянтаў зазваніў мабільны тэлефон, і пасьля непрацяглай размовы мне заявілі, што я вольны да таго часу, пакуль будуць разабраныя мае скаргі ў пракуратуру. Я мяркую, паўплывалі яшчэ і мае галадоўкі пратэсту, абвешчаныя пасьлядоўна 25 сакавіка і 1 красавіка», — паведаміў «Свабодзе» віцебскі актывіст КХП БНФ.
Пакуль Сяргей Каваленка галадоўку спыняе. Але не выключае, што зноў абвесьціць яе ў тым выпадку, калі яму ўсё ж прыйдзецца даседжваць апошні арышт.
Спадар Каваленка адгаладаваў больш за 10 сутак, пратэстуючы супраць несправядлівых, на ягоную думку, затрыманьняў і арыштаў. Першы арышт ён адбыў з
Актывіст напісаў у пракуратуру некалькі скаргаў з прычыны беспадстаўнага, як ён лічыць, зьняволеньня. Скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласьці з патрабаваньнем спыніць перасьлед Сяргея Каваленкі напісаў і віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.
Паводле вынікаў разбору будзе прынята рашэньне, ці законным было апошняе затрыманьне і ці вернецца Сяргей Каваленка ў ізалятар часовага ўтрыманьня.