Бі-бі-сі мае матэрыялы, якія дазваляюць меркаваць, што ва Ўкраіне здаровых нованароджаных немаўлятаў маглі забіваць у інтарэсах міжнароднага гандлю ствалавымі клеткамі.

У нас ёсьць відэазапіс пасьмяротнага анатамаваньня расчлененых целаў немаўлятаў, пасьля прагляду якога ўзьнікаюць сур’ёзныя пытаньні наконт таго, што стала з гэтымі дзеткамі.

У краіне квітнее гандаль ствалавымі клеткамі, узятымі з чалавечых эмбрыёнаў пасьля аборту, - пры тым, што заявы пра тое, што яны ёсьць эфэктыўнымі ў лячэньні шэрагу захворваньняў, не даказаныя.

Таксама ўзьніклі падазрэньні, што для атрыманьня ствалавых клетак выкарыстоўваюцца жывыя немаўляты.

Некаторыя харкаўскія жанчыны распавялі Бі-бі-сі, што нарадзілі здаровых дзетак, якія потым былі кудысьці зьнесеныя супрацоўнікамі радзільнага дому.

У 2003 г. улады пагадзіліся на эксгумацыю каля 30 зародкаў і цельцаў немаўлятаў на могілках, на якім праводзіць пахаваньні раддом №6.

Адной з жанчын, што прысутнічала на пахаваньні, было дазволена здымаць усё на відэа. Стужку яна перадала ў Раду Эўропу і Бі-бі-сі.

У сваёй справаздачы Рада Эўропы піша аб практыцы гандлю немаўлятамі, якіх забіраюць у мацярок адразу па нараджэньні і аб сьцяне маўчаньня, якой акружаныя лёсы гэтых дзяцей у раддоме.

На відэазапісе бачна, што ў некаторых немаўлят аголеныя мазгі ці другія органы, а ў некаторых выпадках адсутнічаюць часткі цела.

Вядомы брытанскі паталагаанатам заявіў пра сур’ёзную занепакоенасьць тым, што целы немаўлятаў былі расчлененыя: гэта не зьяўляецца стандартнай практыкай правядзеньня анатамаваньня пасьля сьмерці і, адпаведна, можа быць зьвязана з вырошчваньнем стваловых клетак з касьцявога мозгу.

Прадстаўнік раддому№6 адкідаюць гэтыя абвінавачваньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?