У сеціве з’явіўся сайт prokopovi.ch, прысвечаны сітуацыі на валютным рынку краіны. Яго аўтары збіраюць і перадрукоўваюць з іншых навінных рэсурсаў інфармацыю, якая тычыцца фінансавай сітуацыі ў Беларусі, палітыкі дзяржавы ў гэтым кірунку і супутных тэмаў.

Навіны аздабляюцца сцёбнымі тэгамі (напрыклад, пад каментаром Зімоўскага — «мыйце рукі з мылам»), якія дазваляюць меркаваць, што стваральнікі думаюць пра тую ці іншую інфармацыю.

«Задача гэтага сайта, — паведамляецца ва ўступным слове ад стваральнікаў, змешчаным побач з партрэтам Пракаповіча, — прадухіліць паніку на валютным рынку Беларусі і даць магчымасць усім грамадзянам нашай краіны спакойна і без клопатаў абменьваць валюту па самым выгадным курсе ў сваім родным горадзе.

Насуперак пашыраным перакананням, трэба гэта не толькі рэспектабельным валютчыкаў у спартыўных штанах і з скуранымі барсеткамі, і не столькі крэдытным арганізацыям тых краін, дзе нас яшчэ не ведаюць і чакаюць, як кожнаму беларусу.
Мы будзем прыкладаць усе намаганні для своечасовага і поўнага інфармавання вас пра грашова-крэдытную палітыку краіны ў раздзеле навін, а акрамя гэтага, дамо вам магчымасць пазнаёміцца ​​з людзьмі, у якіх ёсць самы каштоўны і неабходны цяпер тавар — валюта».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?