Польскія самалёты з дэлегацыяй сем’яў ахвяраў смаленскай трагедыі, якія накіроўваліся на месца крушэньня ТУ-154 прэзыдэнта Качынскага, у адрозьненьне ад кастрычніка мінулага году абмінулі Беларусь.

Катынская магіла.

Катынская магіла.

Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўска ўшанавала памяць праваслаўных ахвяр Катыні на так званай «рускай частцы» мемарыялу.

Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўска ўшанавала памяць праваслаўных ахвяр Катыні на так званай «рускай частцы» мемарыялу.

Ад снегу і дажджу родныя загіблых у Смаленску хаваліся за аднолькавымі парасонамі.

Ад снегу і дажджу родныя загіблых у Смаленску хаваліся за аднолькавымі парасонамі.

Партрэты ахвяр катастрофы на бярозе, за якую зачапіўся фюзэляж прэзідэнцкага самалёта.

Партрэты ахвяр катастрофы на бярозе, за якую зачапіўся фюзэляж прэзідэнцкага самалёта.

Крыж, узведзены смаленскімі палякамі на месцы, дзе было знойдзенае цела прэзыдэнта Качынскага. Многія смаленскія палякі паходзяць з Валожына, Глыбокага, Івянца і іншых мясцінаў Заходняй Беларусі.

Крыж, узведзены смаленскімі палякамі на месцы, дзе было знойдзенае цела прэзыдэнта Качынскага. Многія смаленскія палякі паходзяць з Валожына, Глыбокага, Івянца і іншых мясцінаў Заходняй Беларусі.

У суботу, напярэдадні першай гадавіны гібелі 96 ахвяр авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качынскага, адбылася другая пілігрымка прадстаўнікоў «смаленскіх сем’яў» на месца страшнай падзеі 10 красавіка мінулага года. У Смаленск прыбылі 104 сваякі загіблых з 40 сем’яў. Калі летась яны ляцелі праз самы блізкі да Смаленска аэрапорт у Віцебску, то сёлета абмінулі Беларусь і прызямліліся ў Маскве, хоць тым самым сваё аўтобуснае падарожжа да месца трагедыі павялічылі на 200 кілямэтраў і страцілі некалькі гадзін часу.

А час для «смаленскіх сем’яў» важны, бо ім трэба паспець у нядзелю да 7-й раніцы на радзіму — у Варшаве на вайсковым аэрадроме пачнецца першая імша па загіблых.

Другі прыезд прадстаўнікоў «смаленскіх сем’яў» у Смаленск, які і паўгода таму, арганізавала жонка новага прэзідэнта Польшчы Ганна Камароўска.

Смаленск сустрэў іх надзіва сурова для красавіка — моцным мокрым снегам і ветрам. Некаторыя бачылі ў гэтым пэўны жалобны знак.

Родныя ахвяр смаленскай трагедыі хаваліся ад слоты пад аднолькавымі сінімі парасонамі, шмат стаялі ў задуменні, плакалі, імкнуліся пазбягаць размоў з прэсай.

Дэлегацыя ўзяла ўдзел ў экуменічных малітвах, родныя ахвяр усклалі вянкі і кветкі да адзінокай бярозы, у якую ўрэзаўся прэзідэнцкі самалёт, да новага крыжа на месцы, дзе знайшлі цела Леха Качынскага. Прагучалі прозвішчы ўсіх загіблых.

Наведалі яны і месца, куды ня трапіла дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Качынскім, — Катынь. У панядзелак там сустрэнуцца лідэры Польшчы і Расіі Браніслаў Камароўскі і Дзмітрый Мядзведзеў. Многія згадвалі, што незадоўга да гэтай сустрэчы расейскі бок перадаў Польшчы больш за сто тамоў крымінальных спраў ахвяр Катыні, і выказвалі спадзеў, што непаразуменні паміж Масквою і Варшавай у ацэнцы тых падзей будуць пераадоленыя. Як сказаў на жалобнай цырымоніі сын загіблага віцэ-міністра абароны Станіслава Камароўскага Мацей, «тысячы і мільёны расейцаў пасьля 10 красавіка злучыліся з намі ў нашым горы».

На памятным камені мясцовыя ўлады замянілі таблічку. Цяпер яна дзвюхмоўная і няма згадкі, што дэлегацыя, якая загінула 10 красавіка мінулага года, ехала на магілы ахвяр забітых НКВД палякаў.

Экуменічны характар памінальных службаў, шчыльнае супрацоўніцтва бакоў у арганізацыі візиту, далікатнасць расейцаў сьведчылі пра жаданне ўтрымаць той пазитыўны зрух у двухбаковых дачыненнях, якія зъявіўся пасьля трагедыі 10 красавіка мінулага года.

У нядзелю вянкі да месца гібелі самалёта Качынскага ўскладзе смаленскі губернатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?