Fotaczka ініцыявала акцыю салідарнасці з гродзенскім журналістам, карэспандэнтам Gazety Wuborczaj Андрэем Пачобутам, які абвінавачваецца ў паклёпе і абразе Лукашэнкі.

У дачыненні да Андрэя Пачобута заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст нібыта здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую «Газету выборчу».

6 красавіка Пачобут быў затрыманы на трое сутак, а ўчора, 9 красавіка, тэрмін знаходжання пад вартай быў падоўжаны на 2 месяцы. Адвакат журналіста мяркуе, што Пачобут будзе знаходзіцца за кратамі да суда.

Паводле арт. 368, ч. 1 Андрэя Пачобута могуць пазбавіць волі тэрмінам да двух гадоў; паводле паклёпа на Лукашэнку (367, ч. 1) пазбавіць волі тэрмінам да чатырох гадоў.

«Я выказваю салідарнасць, піша fotaczka са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя „злачынствы“,

таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе».

ЖЖ-карыстальнікам прапануецца зрабіць перапост у сваіх дзённіках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?