Сёньня адбылося чарговае судовае пасяджэньне Гаспадарчага суда Менска па справе аб скасаваньні дамовы арэнды з МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Cудзьдзя Мельнікава пастанавіла адмяніць асноўны пазоў КУП «Менская спадчына» да МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» аб скасаваньні арэнды, а таксама сустрэчны пазоў «Бацькаўшчыны» да арэндадаўцы. Прычына ануляваньня зыскаў у судзе не была прадстаўленая. Матывацыйную частку судовага рашэньня ўдзельнікі спрэчкі атрымаюць у найбліжэйшы час поштай.

Нагадаем, што падчас папярэдняга працэдурнага паседжаньня 5 сьнежня бакі засьведчылі, што застаюцца пры сваіх меркаваньнях. КУП «Менская спадчына» мела намер праз суд пазбавіць МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» права на далейшую арэнду памяшканьня. Прадстаўнікі «Бацькаўшчыны» настойвалі на тым, што ніводзін дакумэнт аб арэндзе ня страціў юрыдычнай сілы і маюць давесьці гэта ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?