У нядзелю, 10 красавіка, прайшлі матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Сяміразовы чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ згуляў у гасцях унічыю 1:1 з магілёўскім «Дняпром», які дагэтуль меў пасля двух тураў меў нуль балаў. «Дняпро» забіў ужо на 4-й хвіліне (Матвіенка), а БАТЭ зраўняў лік за чатыры хвіліны да канца гульні (Гардзяйчук).

Мінскае «Дынама» — таксама сяміразовыя чэмпіёны краіны — згулялі ў сталіцы ўнічыю з «Гомелем» — 0:0.

Самым выніковым быў сёння матч у Брэсце, дзе сустракаліся мясцовае «Дынама» і «Мінск» — 2:2

Іншыя вынікі: «Тарпеда-БелАЗ» — «Белшына» — 0:1, «Шахцёр» — «Віцебск» — 1:0. «Нафтан» — «Нёман» — 1:2.

***

Пасля 3-х тураў: Шахцёр — 6, Дынама Брэст, Дынама Мінск, БАТЭ, Мінск, Гомель — 5, Нёман, Тарпеда, Белшына — 4, Нафтан, Дняпро, Віцебск — 1.

Матчы 4-га тура пройдуць у пятніцу, 15 красавіка.

Цэнтральнай гульнёй будзе матч БАТЭ — «Дынама» Мінск у Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?