Беларусь знаходзіцца на 15 месцы сярод зарэгістраваных карыстальнікаў Live journal’у. Усяго ў нашай краіне налічваецца 14 736 блогаў. Беларусь значна апярэджвае па гэтым паказьніку Польшчу, Чэхію, краіны Балтыі.
Відавочным лідэрам гэтага рэйтынгу зьяўляецца ЗША, дзе налічваецца 3 222 995 блогаў, на другім месцы ідзе Расея, але ў яе куды больш сьціплы паказьнік, толькі 393 927 карыстальнікаў, Канада – на 3-м месцы – (270 661).
Беларусаў таксама апярэджваюць Брытанія, Аўстралія, Украіна, Філіпіны, Нямеччына, Сынгапур, Фінляндыя, Японія, Нідэрлянды, Ізраіль і Новая Зэляндыя (краіны пералічаныя ў парадку ўбываньня).
0
0
0
0
0
0