Сёння, 11 красавіка, юбілей святкуе старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.
«Наша Ніва» віншуе сп-ню Івонку з народзінамі і жадае моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, нязгаснага аптымізму, надзейных паплечнікаў, далейшай працы на карысць Беларусі.