У рэанімацыі Мінскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі знаходзяцца адзiнаццаць чалавек, якія пацярпелі пры выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая».

Як паведаміў галоўны доктар бальніцы хуткай дапамогі Віктар Сірэнка ў эфіры Першага канала Беларускага тэлебачання, гэтыя людзі ў цяжкім стане, у асноўным з траўмамі канечнасцяў, у тым ліку з адрывам канечнасцяў. Зараз медыкі змагаюцца за іх жыццё ў аперацыйных.

Усяго ў бальніцу хуткай дапамогі дастаўлена 22 пацярпелыя.

У выніку выбуху ў метро, ​​паводле апошніх дадзеных, загінулі сем чалавек, больш за 100 атрымалі раненні. Акрамя бальніцы хуткай дапамогі пацярпелых даставілі ў 1-ю, 2-ю, 3-ю і 6-ю клінікі сталіцы.

У бліжэйшыя гадзіны павінен быць апублікаваны спіс пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?