Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава, якая складае 50 тысяч эўра.

У Страсбуры ён заявіў, што Эўрапарлямэнт можа перадаць гэтыя грошы на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.

Прэмія Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава ўручаецца за дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека. Два гады таму ёй была ўганараваная Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?