Адзін Сабака трапіў у танк. А там Граждан пілуе снарад: «Тут золата хопіць і на дзеда Мазая з зайцамі...»

* * *

Адзін Сабака паставіў усіх перад фактам. Граждан, даведаўшыся пра гэта, сказаў: «Як бананы лопаць, дык усе здаровыя, а як нюхаць клей, дык мама яшчэ не дазваляе...»

* * *

Адзін Сабака зайшоў у мэтро. Граждан забег сьледам і закрычэў: «Хопіць катацца, пара ўжо для Шніперзона вагоны з кукурузай разгружаць!..»

* * *

Адзін Сабака з прыкметамі атручэньня трапіў у больніцу. Граждан зьдзівіўся: «А ў мяне кожны дзень панос, і я чуствую пячонкай, што мне давядзецца стаць улюблёным у гэту рэвалюцыйную жызь...»

* * *

Адзін Сабака, даведаўшыся, што ў «Нашай Нівы» хутка будзе іншы галоўны рэдактар, выпіў і закусіў удзяла. Граждан, даведаўшыся пра перамены ў рэдакцыі, абрадаваўся: «Цяпер мяне точна не пасадзяць за буракі, якія я спас у мінулым годзе ад галоднай сьмерці...»

* * *

У аднаго Сабакі быў добры настрой, і ён сьпяваў. Граждан, пачуўшы сабачыя песьні, раззлаваўся: «Давядзецца і яму морду набіць, бо такі Павароці ня можа ўкрашаць зону майго аб’яданьня на кісламалочнай глебе...»

* * *

Адзін Сабака сказаў: «Я не забіваў вашага дзіка!..» Пачуўшы гэта, Граждан загадаў ачысьціць лес ад вожыкаў у тумане і грузьдзёў у сьмятане...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?