Некалькі сотняў чалавек ужо здалі кроў для пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка.
"Сёння мы прынялі больш за 100 чалавек, збор крыві скончыўся каля 13:00, бо нам трэба яшчэ апрацаваць яе. Усё прайшло добра, мы хочам сказаць дзякуй усім, хто сёння прыйшоў да нас", - распавялі карэспандэнту агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у Гарадской станцыі пералівання крыві.
У ГУ "РНПЦ гематалогіі і трансфузіялогіі" паведамілі, што прыём донараў працягваўся да 14:00, кроў здалі каля 200 чалавек.
Прыкладна 160 донараў звярнуліся ў аўторак і ў Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі.
Званкі ад менчукоў, якія жадаюць стаць донарамі для пацярпелых пры выбуху, пачалі паступаць у бальніцы адразу пасля здарэння. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька распавёў, што кроў для пацярпелых здаюць не толькі мінчане, у сталічныя донарскія пункты прыязджаюць жыхары з розных абласцей краіны.