Спецслужбы Беларусі затрымалі траіх «распаўсюднікаў правакацыйных чутак, хто сее ў Менску паніку».

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у Дзяржсакратарыяце Радзе бяспекі краіны.

«Усе трое — жыхары Менска — былі затрыманыя і змешчаныя ў следчы ізалятар за тое, што з дапамогай інтэрнет-форумаў і сацыяльных інтэрнэт-сетак распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі пра нібыта ажыццёўленых ў беларускай сталіцы тэрарыстычных актах: выбухах аўтобусаў, аўта- і чыгуначнага вакзалаў», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, такія чуткі «наўмысна пераследуюць мэту пасеяць паніку і дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў горадзе». Супрацоўнікамі спецслужбаў «ужо ўсталяваныя асобы яшчэ дзесяці распаўсюджвальнікаў ілжывай інфармацыі, у самы бліжэйшы час у дачыненні да іх будуць прынятыя адпаведныя меры», адзначыў прадстаўнік Дзяржсакратарыята Рады бяспекі.

Пакуль няясна, ці сапраўды пачаліся затрыманні з абвінавачваннем у духу 30-х, ці гэта толькі качка, запушчаная, каб збіць хвалю чутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?