У аўторак вызначыліся першыя ўдзельнікі паўфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі «Манчэстар Юнайтэд» і афіцыйна «Барселона».

МЮ паўторна перамог «Чэлсі» 2:1 (Чычарыта, 43, Чжы Сун Пак, 77 — Драгба, 76; першы матч 1:0), а «Барселона» выйграла ў гасцях у данецкага «Шахцёра» 1:0 (Месі, 43, у першым матчы каталонцы разграмілі нашых паўднёвых суседзяў 5:1).

У паўфінале МЮ сустрэнецца з пераможцам пары «Шальке-04» — «Інтэр» (першы матч у Мілане скончыўся 5:2 на карысць немцаў), а «Барса» згуляе, відаць, з «Рэалам», які тыдзень таму на СБ разграміў «Тотэнхэм» 4:0.

Матчы «Шальке» — «Інтэр», «Тотэнхэм» — «Рэал» адбудуцца ў сераду, 13 красавіка.

Паўфіналы ЛЧ пройдуць 26–27 красавіка і 3–4 мая.

Фінал — 28 мая на «Уэмблі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?