Мінгарвыканкам адкрыў дадатковыя дабрачынныя рахункі для ахвяраванняў у дапамогу пацярпелым ад тэракта ў мінскім метро 11 красавіка.
У аддзяленні 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739 у дапаўненне да адкрытага раней рахунка № 3642740104035 для ахвяраванняў у беларускіх рублях (код валюты 974) адкрыты таксама рахункі № 3642740104064 для ахвяраванняў у расійскіх рублях (код валюты 643), № 3642740104048 — для ахвяраванняў у доларах (код валюты 840), № 3642740104051 — у еўра (код валюты 978).
Бенефіцыяр Мінгарвыканкам, УНП 100621571. Тэлефон службы даведкі ААТ «Белінвестбанк»: 146.
0
0
0
0
0
0