Па словах прадстаўніка ТАА «Берталсервіс» — эксклюзіўнага дыстрыбутара кампаніі «Поўдзень Русі» (гандлёвая марка «Залатая семечка»), Міністэрствам

гандлю падпісаная пастанова, паводле якой з 14 красавіка здымаюцца абмежаванні для імпарцёраў па цэнаўтварэнні на алей.
Гэта азначае, што зараз імпарцёры змогуць закладваць у кошт тавара валютныя рызыкі.
Раней максімальная нацэнка складала 30%.

Напрыклад, «Берталсервіс» мае магчымасць купляць даляры на міжбанкавым рынку па 4650 рублёў. Улічваючы выдаткі на набыццё валюты, прадстаўнік кампаніі выказаў здагадку, што алей, які яны ўвозяць у Беларусь, можа падаражаць на 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?