Справа журналісткі расейскай «Новой газеты» Ірыны Халіп -- жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава -- пракуратурай Мінска накіравала ў Мінгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці.

Як паведамляе interfax.by, таксама па гэтай справе праходзіць Павал Севярынец, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, і кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

-- Ім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК Беларусі, - удакладнілі ў пракуратуры Мінска.

Частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?