З боку «асобных аўтараў» у шэрагу СМІ і інтэрнэце былі «скокі на крыві», заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч 13 красавіка на прэс-канферэнцыі для вузкага кола журналістаў.

Фрагменты выступу былі паказаны па беларускіх тэлеканалах.

«Гэтыя публікацыі насілі здзеклівы, зневажальны сэнс і змест, рознага кшталту спекуляцыі і інсінуацыі, — сказаў Васілевіч. — І гэта прымушае нас і пракуратуру, МУС і Камітэт дзяржаўнай бяспекі прааналізаваць у цяперашняй сітуацыі змест гэтых выступленняў, заяў і з улікам тых норм, якія ёсць у Крымінальным кодэксе, Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях,

вырашаць пытанне аб прыцягненні асоб да адпаведнай адказнасці вінаватых у такіх дзеяннях».

«Мы ў самы найбліжэйшы час будзем праводзіць такі аналіз. Я думаю, што нейкая частка аўтараў недапушчальных па сваім змесце публікацый будзе выклікана на допыты ў межах расследавання крымінальнай справы (аб выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая». — БелаПАН.), і ў залежнасці ад таго, якія дапусцілі яны выпады, будзе вырашацца пытанне аб адказнасці», — паведаміў генпракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?