Псіхолагі МНС Расіі аказалі дапамогу 140 пацярпелым і сваякам загінулых пры тэракце ў сталіцы Беларусі, паведаміў ў чацвер прадстаўнік Цэнтра экстранай псіхалагічнай дапамогі МНС Расіі.
«Да расійскіх псіхолагаў, якія працуюць у Мінску, звярнуліся 140 пацярпелых і сваякоў загінулых пры тэракце ў Мінску. З іх 58 чалавек патэлефанавалі на тэлефон „гарачай лініі“. Усім ім была аказана псіхалагічная дапамога», — сказаў суразмоўца агенцтва.
0
0
0
0
0
0