За «Нэшвіл», які выйграў сёння ноччу ў гасцях у «Анахайма» з лікам 4:1, выступае беларускі форвард Сяргей Касціцын. За «Дэтройт», які на сваёй пляцоўцы перамог «Фінікс» 4:2, гуляе Руслан Салей.

Беларусы сёння ні галамі, ні галявымі пасамі не вызначыліся. Сяргей Касціцын правёў на пляцоўцы 16 хвілін 8 секундаў, зрабіў адзін кідок па варотах.

Руслан Салей правёў на лёдзе 16 хвілін 29 секундаў, зрабіў адзін кідок па варожай браме, прымяніў адзін сілавы прыём, чатыры разы заблакаваў кідкі суперніка, абышоўся без штрафу.,

Серыя ідзе да чатырох перамогаў.

Наступны матч «Нэшвіл» правядзе 15 красавіка, «Дэтройт» — 16-га. А сёння ноччу ў барацьбу ўступіць «Манрэаль», за які выступае Андрэй Касціцын. У 1/8 фіналу яму супрацьстаіць «Бостан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?