Недавер да ўлады і дзяржаўных СМІ дасягнуў залімітнага ўзроўню. А калі няма адкуль чэрпаць праўдзівую інфармацыю, то простым людзям застаецца сілкавацца толькі чуткамі. І сам жа просты народ і стварае паніку і хвалю чутак. Апазіцыя тут ні пры чым.

Звычайныя бабкі ля пад’ездаў — вось яны «злосныя» панікёркі і парушальніцы спакою.

І многія разважлівыя людзі вераць чуткам! А чаму вераць?! Таму што чуткі часцей спраўджваюцца, чым ілжывыя заявы чынуш і ўрада!

Быў слых пра падаражэнне грэчкі — праз пару месяцаў яна і напраўду падаражэла, і вельмі няслаба, слых пра дэвальвацыю — опа, вось яна, дэвальвацыя. Алей зноў-такі як на дражджах расце ў цане і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?