У 100 артыкулаў Кодэкса пра шлюб і сям’ю будуць занесеныя змены і дапаўненні. Праект новай рэдакцыі кодэкса будзе разгледжаны на вясенняй сесіі беларускага парламента.

Адно з планаваных новаўвядзенняў — заключэнне шлюбу праз тры дня пасля падачы заявы ў ЗАГС (цяпер 15 дзён, калісьці было 3 месяцы). Акрамя таго, у маладых з’явіцца магчымасць праводзіць цырымонію шлюбу не толькі ў памяшканні ЗАГСа, але і за яго межамі — напрыклад, у памятных гістарычных месцах.

Людзі змогуць заключыць шлюб у любым ЗАГСе рэспублікі, а не толькі па месцы рэгістрацыі.

Пры скасаванні шлюбу суд будзе абавязаны вызначаць, з кім павінна знаходзіцца дзіця пасля разводу, а таксама парадак удзелу бацькі, які будзе пражываць асобна, у выхаванні дзіцяці і памер аліментаў.

Усё гэта не будзе залежаць ад згоды бацькоў,
калі толькі паміж бацькамі не будзе складзеная дамова пра дзяцей ці шлюбная дамова.

Кодэкс усталюе і максімальную розніцу паміж усынавіцелем і ўсынаўляным, чаго раней не было. Яна будзе складаць 45 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?