Раней «Наша Ніва» закупляла газетную паперу вырабу Сыктыўкарскага завода па цане 2 050 000 беларускіх рублёў за тону без уліку ПДВ (20%). Цяпер аптавікі прапанавалі нам яе па цане 3 500 000 рублёў за тону.
Падаражэнне склала 70% пры афіцыйнай лічбе інфляцыі ў Беларусі 6% у першым квартале.

У Беларусі прадаецца таксама папера вырабу Шклоўскага завода. Друкары лічаць, што яна горшай якасці, таму раней «НН» яе не выкарыстоўвала. На гэты раз газеце ўдалося закупіць 6 т гэтай паперы па цане 2 300 000 рублёў за тону без уліку ПДВ, прычым гэта былі апошнія складскія запасы ў пастаўшчыка. Наступнай партыя шклоўскай паперы будзе па яшчэ вышэйшай цане, папярэдзіў ён.

У месяц «Наша Ніва» выдаткоўвае каля 1,4 тоны паперы.

Рэдакцыя будзе вымушаная падняць рознічную цану на газету ў чарговы раз. Магчыма, падаражэнне адбудзецца з 1 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?