Міністэрства замежных спраў Беларусі абвяргае інфармацыю, распаўсюджаную 14 красавіка расійскай газетай «Известия», пра тое, што ў будынку беларускага пасольства ў Маскве нібыта працуе падпольнае казіно.Пра гэта гаворыцца ў каментарыі
«Ёсць звесткі, што на чацвёртым паверсе гатэля „Палессе“, які ўваходзіць у комплекс будынкаў беларускага дыппрадстаўніцтва ў Маскве, з пачатку 2010 года нібыта дзейнічае ігральны клуб „Шангры Ла“. Уваход у яго — з Армянскага завулку. Аднак пускаюць туды толькі правераных людзей — патрэбны папярэдняя дамоўленасць з гаспадарамі казіно і рэкамендацыя пастаянных гульцоў», — гаворыцца ў артыкуле «Пасольская фішка». Выданне сцвярджае, што нелегальнае казіно арганізавана таксама ў будынку пасольства Паўночнай Карэі ў Маскве.
«Ніякага казіно ў беларускім пасольстве ў Маскве няма і быць не магло. Калі б журналіст газеты „Известия“ звярнуўся да пасла Беларусі з гэтым пытаннем, то неадкладна атрымаў бы поўны і вычарпальны адказ.Тым не менш газета вырашыла распаўсюдзіць „сенсацыйную“ фальшыўку», — сказаў Савіных.
Ён падкрэсліў, што гэта далёка не першы выпадак. Паводле слоў
Як удакладнілі ў