25-гадовы жыхар Гомеля аказаў супраціўленне супрацоўніку ДАІ пры затрыманні і нанёс яму не менш як пяць удараў па твары.
Пра гэта БелаПАН паведаміў следчы следчага аддзела пракуратура Гомельскай вобласці па Савецкім раёне Гомеля Іван Сідзькоў.

Паводле яго слоў, 6 красавіка супрацоўнікі ДАІ падчас дзяжурства спынілі аўтамабіль, што выклікаў у іх падазрэнні, і папрасілі вадзіцеля, які быў п’яны, перасесці ў машыну ДАІ для разбору. Вадзіцель выйшаў, а ў гэты час яго пасажыр перасеў на вадзіцельскае месца, завёў аўтамабіль і паспрабаваў на ім уцячы.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед правапарушальніка. Машына заехала ў тупік, і вадзіцель кінуўся наўцёкі. Супрацоўнікі ДАІ дагналі яго, але мужчына аказаў ім яраснае супраціўленне. Ён ударыў падпалкоўніка міліцыі некалькі разоў па твары. У выніку парушальнік, раней неаднаразова судзімы жыхар Гомеля, быў затрыманы.

Ён узяты пад арышт. У дачыненні да яго распачата справа на падставе артыкула 364 КК (насілле ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Вядзецца следства.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?