Прыгадваю, як дзесьці за тыдзень-паўтара да гэтага жудаснага здарэння, праходзіў каля віцебскага вакзала і пачуў чуты ўжо сотню разоў зварот: «Уважаемые граждане, при обнаружении подозрительных или бесхозных вещей, просим немедленно сообщить об этом сотрудников милиции». Першая рэакцыя: колькі можна круціць гэту пласцінку? Падумалася: навошта наганяць пачуццё нейкай пагрозы, небяспекі, намякаць на нейкі тэракт? А праз момант прыйшла трывожная думка: а і сапраўды, навошта? Чаму праваахоўнікі з такой рэгулярнасцю і частатой паўсюль трубяць пра меры бяспекі, чаму так пякуцца пра «бясхозныя» рэчы ў публічных месцах, асабліва ў метро і на вакзалах? Прадчуваюць нешта? Ведаюць, што нешта можа адбыцца? Ці гэта рабілася ўсяго толькі «на ўсякі выпадак» або «дзеля выканання дырэктывы Галоўнага»?

Яшчэ тады, за паўтара тыдня да тэракта, прыйшла ў галаву трывожная думка: а можа быць, не спраста ўсё гэта? Можа, ёсць нешта, пра што я ды іншыя шараговыя грамадзяне, уключна з аналітыкамі-публіцыстамі не ведаюць? Прыгадалася, як пару тыдняў таму пры ўваходзе ў метро мяне затрымаў міліцыянт і папрасіў (дарэчы, ветліва і вельмі карэктна) адкрыць заплечнік і паказаць яго змесціва. Мяркую, што гэта была частка больш маштабнай акцыі. Цяжка пазбавіцца адчування, што сілавікі нешта ведалі і, так як умелі, рыхтаваліся. У гэтым кантэксце нейк асабліва гучаць словы спадара Гудкова, лідэра парламецкай фракцыі Думы «Справядлівай Расеі»: «Магчыма, хтосьці кагосьці дзесьці калісьці пакрыўдзіў». І сапраўды, хто каго калі пакрыўдзіў? Каму пасланы сігнал?

Тэракт расставіў усе кропкі пад пытальнікамі. Мноства пытанняў адносна нашай будучыні, цяпершчыны і мінулага паўстала ўва ўсёй сваёй вастрыні. Частка грамадства апантана намагаецца ўцячы ад гэтых пытанняў. Псіхалагічна гэта зразумела. Але маральна — небяспечна. Аднак, прагледзеўшы некалькі дзясяткаў форумаў і прачытаўшы некалькі сотняў выказванняў, бачу, што значная частка грамадзян не схільная ўцякаць ад гэтых вострых пытанняў. Яны будуць уздымаць іх у сваім сумленні, у размовах са сваімі знаёмымі і блізкімі, а таксама — час ад часу — і на публічным форуме. Значную частку з іх не ўдасца «заткнуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?