Прафесіі і веды тэрарыста, што падарваў бомбу ў менскім метро, ​​дазвалялі яму вырабіць выбуховую прыладу.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў намеснік начальніка следчага ўпраўлення Генпракуратуры Беларусі Максім Варонін. Пры гэтым прадстаўнік Генпракуратуры сказаў, што «злачынца не меў дачынення да сілавых структураў», перадае «Інтэрфакс Захад».

«Гаворачы аб матывах, трэба сказаць, што ў дадзеным выпадку дзейнічаў не адзін злачынец. Самы галоўны матыў — масавае забойства людзей», — сказаў М. Варонін. Ён таксама пацвердзіў, што сярод затрыманых па справе аб выбуху ў менскім метро была дзяўчына.

Гаворачы аб тэрмінах расследавання, М. Варонін паведаміў, што правядзенне следства па выбуху ў менскім метро можа працягнуцца некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?