КДБ пачынае шыць да справы аб выбуху апазіцыю
Першы намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера не гатовы пакуль казаць аб партыйнай прыналежнасці абвінавачаных. Разам з тым...
Першы намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера заявіў на тэлеканале АНТ, што не гатовы пакуль казаць аб якой-небудзь партыйнай прыналежнасці абвінавачаных. Разам з тым ён распавёў, што ў ходзе расследавання дадзенай крымінальнай справы КДБ атрымаў відэаматэрыял, у якім адзін з моладзевых актывістаў афіцыйна зарэгістраванай у Беларусі партыі ў фашысцкай форме кажа: «Трэба ехаць у Менск і зрабіць некалькі выбухаў».
Праверыць даставернасць гэтай інфармацыі немагчыма. У мінулым КДБ не раз публікавала звесткі сумнеўнай імавернасці з мэтай дыскрэдытацыі палітычных праціўнікаў Лукашэнкі, але ў далейшым не давала ім ходу.
СГ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ