У Расіі будзе ўведзена ў зварот манета новага наміналу ў 25 рублёў. Агульны памер будучага тыражу 25-рублёвай манеты з малюнкам эмблемы Алімпіяды ў Сочы на фоне гор складзе 10 мільёнаў штук. Манета з каляровага металу будзе ўводзіцца ў зварот па намінале па «каналах наяўнага грашовага звароту».

Эмісія манеты пачалася ўжо сёння. Чаканка будзе праводзіцца ФДУП «Гознак».

25 расійскіх рублёў — гэта каля 2700 беларускіх рублёў па афіцыйным курсе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?