Тры новыя крымінальныя справы супраць удзельнікаў падзеяў 19 снежня перададзеныя ў Мінскі гарадскі суд. Там будзе ў якім з раённых судоў сталіцы будуць адбывацца працэсы.

У першай крымінальнай справе аб’яднаныя Уладзімір Хамічэнка, Дзмітрый Дрозд, Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Павел Вінаградаў. Першыя чатыры абвінавачваюцца ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК). Вінаграў, апроч беспарадкаў, яшчэ ў абразе нацыянальных сімвалаў (спаліў пудзіла Лукашэнкі).

У другой справе будуць праходзіць кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, а таксама Ілля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменка. Саннікаў абвінавачваецца ў арганізацыі беспарадкаў, астатнія — ва ўдзеле.

І нарэшце па трэцяй справе праходзяць Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута, Наста Палажанка, Віталь Рымашэўскі і Сяргей Вазняк. Ім інкрымінуюць дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак. Вазняка будуць судзіць яшчэ за загадзя ілжывыя паказанні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?